На Падляшшы праходзіць фестываль “Там по маёвуй росі”
У Медзвежыках сёння пачынаецца другі дзень Палеска-падляшскіх сустрэчаў з традыцыяй “Там по маёвуй росі”. Арганізатар сустрэчаў Музей малой айчыны ў Студзіводах ужо 15 год запар аднаўляе валачобна-веснавую традыцыю на падляшскіх вёсках.
Сёлета разам з “Жэмэрвой” спяваюць калектывы з Хоціслава, што на Палессі.
Удзельнікі фестывалю:
– Для таго мы і спяваем, працуем, каб наша мова захавалася, каб яна перадавалася нашым дзецям, унукам.
– Моладзь хоча ў горад. Старэйшыя застаюцца ў вёсках. Тут мы як гаварылі, так і гаворым.
– Вельмі цёпла прымаюць, асабліва ў Рагачах. Там вельмі прыемна ля царквы выступіць. Тым больш, што там запісаны былі гэтыя “агулькі”.
Фестываль стартуе ў 14 гадзінаў у Медзвежыках, пазней удзельнікі фестывалю пераедуць у Рогачы і Левошы у гміне Мілейчыцы. Учора ўдзельнікі фестывалю “Там по маёвуй росі” валачобныя і веснавыя песьні сьпявалі ў гміне Нарва.
* * *
Карагодам і веснавымі песьнямі пачаўся ў Ляхах 15 фестываль “Там по маёвуй росі”.
Вёска быццам вярнулася да жыцця. „Ужо колькі дзён чакаем, калі прыедуць, засьпяваюць, патанцуюць – для нас гэта вялікае сьвята”, – кажуць жыхары Ляхоў:
– Раней збіраліся людзі, спявалі веснавыя песні, „агулькі” ды іншыя.
Удзельнікі канцэрта:
– Надвор’е выдатнае. Ляхі нас цудоўна прывіталі. Людзі нас сустрэлі з цэлым кошыкам гасцінцаў: там і яйкі, і пірагі. Вельмі-вельмі нам прыемна і радасна!
Выступоўца з Беларусі:
– Бачна, што людзі гэтым цікавяцца, вельмі натуральна гучаць тут гэтыя песні і музыка. І гэта працяг традыцый. І трэба гэта рабіць часцей. І ў нас у Беларусі!
Пасьля Ляхоў валачобнікі і ўдзельнікі фестывалю сьпявалі „агулькі” і вадзілі карагоды ў Гародчыне, Янаве, Качалах у гміне Нарва. Сёння “Там па маёвуй росі” пераязджае ў гміну Мілейчычы.
[Not a valid template]
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя