У Беларусі працягнуцца ваганні курса валют



У Беларусі працягнуцца ваганні курса валют. Аналітыкі звязваюць гэта з палітычнымі падзеямі ў свеце. Паводле эксперта ўстановы “Стратэгічная думка” Аляксея Харкевіча, новы фінансавы трэнд працягнецца як мінімум год.

– Тут мы бачым цэлы комплекс падзей на палітычным фронце – гэта і атручванне Скрыпаля ў Вялікабрытаніі, і выбары ў Расеі, падзеі, звязаныя з санкцыямі ў адносінах да Расеі. І новы віток напружання адносна ваеннага канфлікта ў Сірыі. Для сусветных фінансавых рынкаў гэта вельмі сёр’ёзны сігнал. Зразумела, што гэта не нейкі часовы скачок, звязаны са спекуляцыямі.

Паводле афіцыйных дадзеных Нацбанка Беларусі, курс даляра пяць дзён не зніжаецца ніжэй за два рублі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота myfin.by