Максім Мірны заваяваў 52-гі тытул у парным разрадзе за кар’еру



Чарговы тытул у парным разрадзе для беларуса Максіма Мірнага. Мірны і аўстрыец Філіп Освальд перамаглі ў парным разрадзе на турніры ў амерыканскім Х’юстане.

Для 40-гадовага беларускага тэнісіста гэта 52-і тытул у парных турнірах пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.

У вырашальным матчы Мірны і Освальд былі мацнейшымі за немца Андрэ Бегемана і харвата Антоніа Санчыча — 6:7, 6:4, 11:9.

Ёсць поспехі і ў беларускіх тэнісістак. На жаночым турніры ў швейцарскім Лугана ў фінал парнага разраду выйшлі беларускі Арына Сабаленка і Вера Лапко. Іх суперніцамі будуць бельгійскія тэнісісткі Кірстэн Фліпкенс і Эліз Мерценс.

Фота sb.by