У Чарнагорыі праходзяць прэзідэнцкія выбары
У Чарнагорыі ў нядзелю праходзяць прэзідэнцкія выбары. За пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца сем кандыдатаў.
Фаварытам лічыцца лідар кіруючай Дэмакратычнай партыі сацыялістаў і шматгадовы лідар краіны Міла Джуканавіч. Яго асноўны канкурэнт — Младэн Баяніч, якога падтрымалі некалькі вядомых апазіцыйных партый. Асноўная інтрыга палягае на тым, ці будзе другі тур.
Гэта першыя прэзідэнцкія выбары з таго часу, як Чарнагорыя далучылася да НАТА.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Камсамольская праўда