Як у вёсцы Адгэмер зіму праганялі



У вёсцы Агдэмер Драгічынскага раёна пасля 60-гадовага перапынку праганялі зіму. Гаворка ідзе пра традыцыйны для гэтай мясцовасці абрад «Провады зімы», калі на Правадную нядзелю дзеці бралі дзеркачы, праходзілі паўз вёску з тэматычнымі крычалкамі, а пасля спальвалі ўсе старыя мётлы на вогнішчы. У такім жа парадку прайшоў і рэканструяваны абрад, у якім паўдзельнічалі як мясцовыя школьнікі, так і дзіцячыя фальклорныя калектывы. Рэфлексуе каардынатар праекта «Вёска, якая не павінна знікнуць» Людміла Карнеева:

Ну, мы ж рабілі так, як нам расказвалі, таму я думаю, што атрымалася вельмі падобна. Толькі можа дзеці не зусім ведалі, як кідаць гэтыя венікі, бо нам не зусім удалося адрэпетаваць, але ўсё адно выйшла добра, быў такі вялікі натоўп.

Пасля святочнага шэсця і канцэрту дзяцей пакармілі яечняй, якую таксама традыцыйна гатавалі ў гэты дзень.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя