У Падляшскі музей перададзены каштоўнасці, канфіскаваныя на мяжы



Расейскія манеты васямнаццатага стагоддзя і ўпрыгажэнні эпохі бронзавагу веку з тэрыторыі паўночнага Каўказу трапілі ў Падляшскі музей. Каштоўнасці затрымалі на польска-беларускай мяжы падляшскія мытнікі ў мінулым годзе.

680 манетаў з выявай Кацярыны ІІ канфіскавалі на пераходзе ў Палоўцах-Пясчатцы. Упрыгажэнні былі схаваныя ў бензабаку машыны 62-гадовай беларускі, якая перасякала мяжу ў Кузніцы.

Цяпер каштоўнасці будуць ствараць экспазіцыю ў Падляшскім музеі, кажа дырэктар Андрэй Ляхоўскі.

– Пакажам падчас “Ночы музеяў” , прыдумалі і загаловак  “Страчанае – вернутае”. Між іншым, будзем паказваць таксама і археалогію ў кантэксце супрацы музея з падляшскімі  мытнікамі.

Сёлета падляшскія мытнікі затрымалі на мяжы кантрабанду 2 каштоўных іконаў і аднаго сярэднявечнага наканечніка стралы. Пасля судовай справы мытнікі хочуць перадаць іконы ў Музей іконаў у Супраслі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток