Аляксандр Лукашэнка едзе ў Малдову
Афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі ў Малдову запланаваны на 18-19 красавіка.
Падчас візіту маюць адбыцца перамовы з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам і прэм’ер-міністрам Паўлам Філіпам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта.
Будуць абмеркаваныя пытанні эканамічнага супрацоўніцтва. Абодва прэзідэнты наведаюць інстытут раслінагадоўлі і прымуць удзел у цырымоніі «Дзень поля», якая прысвечаная пачатку пасяўной.
9 красавіка Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб аказаньні дапамогі Рэспубліцы Малдова». Паводле ўказу, «дзеля ўмацавання беларуска-малдоўскай супрацы і далейшага развіцця стасункаў між дзвюма краінамі ў духу традыцый сяброўства і ўзаемадапамогі» Малдове дашлюць пяць трактароў МТС-82 і дзве камунальныя машыны МАЗ.