Еўракамісія прапанавала ўключыць адбіткі пальцаў у электронныя пасведчанні асобы



Еўракамісія прапанавала ўключыць здымкі адбіткаў пальцаў у электронныя пластыкавыя пасведчанні грамадзян Еўразвяза.

Пра гэта, як паведамляе ТАСС, заявіў сёння еўракамісар па міграцыі, унутраных справах і грамадзянстве Дзімітрыс Аўрамопулас. Да таго, як гэтая прапанова ўступіць у сілу, яна павінна быць ухвалена Саветам ЕЗ і Еўрапарламентам. На выкананне гэтай працэдуры краінам ЕЗ адведзена 2 гады. Краіны, у якіх пасведчанні асобы не ўтрымліваюць чытаемых у электронным фармаце звестак пра адбіткі пальцаў, павінны ўключыць такі носьбіт у свае дакументы.

belta.by