На Баранавіцкім Кааператыўным рынку чарговы скандал



Адміністрацыя рынка незаконна адабрала ралеты прадпрымальнікаў за доўг перад рынкам у 1000 долараў за арэнду і перанесла з парушэннем заканадаўства ў выгаднае месца. Хаця ралеты пабудаваныя за кошт гэтых жа прадпрымальнікаў. Але былі размешчаны ў непапулярных месцах. У сувязі са значным падзеннем пакупніцкай здольнасці, карыстацца імі стала зусім нявыгадна, кажа прадпрымальнік Мікалай Чарнавус:

Незаконна, без суда і следства, выразалі ралеты і ўсталявалі іх ля мяснога павільёна. Без праекта, без узгаднення з санэпідстанцыяй, пажарным надглядам, не прытрыміваючыся пажарных норм. І будуць карыстацца бясплатна. А людзей пакаралі, хоць яны заплацілі па 2.400 долараў за ралет.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, куды звярнуўся Мікалай Чарнавус, пацвердзіла парушэнні пры устаноўцы ралетаў адміністрацыяй Кааператыўнага рынка. Дадзена ўказанне ліквідаваць недахопы. Такі адказ не задаволіў прадпрымальніка.

Чарнавус будзе звяртацца ў пракуратуру і Камітэт дзяржкантролю пра самавольны захоп зямлі і незаконныя дзеянні пры адабранні ралетаў у прадпрымальнікаў адміністрацыяй рынка.

Беларускае Радыё Рацыя