У пункце пропуску „Бераставіца” абмежаваны рух транспарту на ўезд у Беларусь
У пункце пропуску „Бераставіца” на мяжы з Польшчай сёння будзе абмежаваны рух транспарту на ўезд у Беларусь.
„З 10.00 да 14.00 18 красавіка рух транспарту на ўезд у Беларусь у пункце пропуску „Бераставіца” будзе абмежаваны ў сувязі з правядзеннем планавых работ супрацоўнікамі Бераставіцкіх электрасетак РУП „Гроднаэнерга”, — паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Мытнае ведамства просіць улічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту руху праз беларуска-польскую мяжу.
БелаПАН