У Гародні прайшла сустрэча з аўтарам квізаў па-беларуску



У Гародні на курсах Мова Нанова прайшла цікавая сустрэча з аўтарам квізаў па-беларуску, Паўлам Свярдловым. Гэта інтэлектуальная гульня, якую ведаюць далёка не ўсе. Паўлу Свярдлову ўжо шмат у якіх беларускіх гарадах давялося пабываць са сваёй гульнёй. На яго думку, найбольшай папулярнасцю квіз карыстаецца ў Маладэчне. У Гародні ў гульні ўдзельнічалі 4 каманды, якія складаліся з удзельнікаў моўных курсаў. Гарадзенцы, на думку Паўла Сьвярдлова паказалі нядрэнныя вынікі.

— Квіз гэта цяпер вельмі папулярны фармат гарадскіх забавак: людзі збіраюцца разам у нейкім месцы. Напрыклад у бары, таму вельмі часта гэта паб-квіз. І яны не проста там сядзяць і ядуць ды п’юць, але яны з карысцю праводзяць час і адказваюць на пытанні. Гэта камандныя спаборніцтвы ў некалькі тураў, пытанні рознага кшталту і вось так яны забаўляюць адно аднаго, выяўляюць пераможцу і можна увесь год ладзіць чэмпіянат. Сэнс у тым, каб спалучыць карыснае і інтэлектуальнае.

Наступныя заняткі курсаў „Мова Нанова Гародня” будуць мець характар паэтычнага слэму. Запрашаюцца аматары паэзіі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя