У Беларусі запусцілі новы сервіс з інфармацыяй пра чэргі на мяжы



У Беларусі запусцілі новы сервіс з інфармацыяй пра чэргі на мяжы. На сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта можна пабачыць графікі з аналітычнай інфармацыяй пра колькасць грузавікоў і легкавікоў перад пунктам пропуску. Таксама там можна даведацца пра штодзённую сярэднюю велічыню чэргаў аўтамабіляў і пра змены кожную гадзіну сярэдняй чаргі машын, якія выязджаюць з Беларусі.

Адзначаецца, што новаўвядзенне дазволіць асобам, якія выязджаюць з Беларусі, спланаваць паездку за мяжу ды звесці да мінімуму страту свайго часу ў чарзе перад уездам у пункт пропуску.

Паводле gpk.gov.by