Выстава пад адкрытым небам сюррэаліста Георгія Скрыпнічэнкі



Выстава пад адкрытым небам беларускага сюррэаліста Георгія Скрыпнічэнкі адкрыецца ў Менску 17 траўня.

Экспазіцыя праекта „Мастак і горад” традыцыйна будзе дэманстравацца на плошчы Якуба Коласа. На святочным адкрыцці сталічная плошча пагрузіцца ў дзіўную атмасферу сюррэалізму. Выступленне вулічных акцёраў, унікальная абстаноўка і сюрпрызы чакаюць наведвальнікаў у гэты дзень.

Георгій Скрыпнічэнка – беларускі мастак, які стаяў ля вытокаў айчыннага сюррэалізму. Яго работы вызначае асаблівая манера выканання на мяжы фантазіі і рэчаіснасці, невыпадкова Георгія Скрыпнічэнку часта называюць беларускім Сальвадорам Далі. У сваіх карцінах мастак выкарыстоўваў вопыт вялікіх папярэднікаў, адмаўляючыся пры гэтым ад залішняй эпатажнасці. Майстар пісаў свае сюррэалістычная сюжэты, абапіраючыся на беларускую міфалогію і гістарычны кантэкст. Ён ніколі не трактаваў свае творы. Як расказваў сам аўтар, для яго было важна, каб карціны, поўныя метафар і алегорый, заставаліся для гледача фантастычным рэбусам.

Выставачны праект „Мастак і горад” рэалізуецца на працягу 7 гадоў. Паводле слоў загадчыка аддзела рэкламы і спецыяльных праектаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі Захара Дудзінскага, задача праекта праз знаёмства з выдатнымі сучаснымі беларускімі мастакамі дарыць гараджанам свята і крыху здзіўляць. Менавіта таму ў гэтым годзе выбрана такая яркая асоба, як Георгій Скрыпнічэнка. Маштабная выстава на працягу больш як пяць месяцаў будзе прадстаўлена ўвазе менчукоў і гасцей сталіцы, а з 20 верасня пераедзе ў Віцебск.

Традыцыйна рэпрадукцыі будуць суправаджацца тэкставым апісаннем на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай. Уся дадатковая інфармацыя аб праекце размешчана на сайце higminsk.by, дзе будуць выстаўлены карціны мастака, прадстаўленыя ў экспазіцыі, з магчымасцю скачвання ў якасці рабочага стала на камп’ютар або мабільнае ўстройства.

Пяты год запар генеральным партнёрам экспазіцыі выступіць банк ВТБ. Праект рэалізуе камунікацыйная кампанія GBS сумесна з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства культуры і Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

belta.by