Эвакуацыя 10 тысяч чалавек у Берліне



У Берліне зачынілі галоўны чыгуначны вакзал, эвакуявалі 10 тысяч жыхароў і некалькі міністэрстваў. Як перадае „Нямецкая хваля”, каля вакзала знайшлі 500-кілаграмовую бомбу часоў Другой сусветнай вайны, якая так і не разарвалася.

Галоўны чыгуначны вакзал Берліна штодня прапускае каля 300 тысяч наведвальнікаў і пасажыраў. Усім ім прапаноўваюць часова скарыстацца іншымі вакзаламі. 

Улады таксама запланавалі эвакуацыю прыкладна 10 тысяч мясцовых жыхароў, якія пражываюць у радыусе 800 метраў ад месца, дзе знайшлі бомбу. Эвакуацыя закране і некалькі міністэрстваў, размешчаных непадалёк — Міністэрства эканомікі, Федэральную разведвальную службу Германіі, а таксама часткова Міністэрства транспарту.

Фота: Reuters