Беларускі перамаглі славачак у Кубку федэрацыі



Беларускія тэнісісткі з вялікай цяжкасцю дамагліся перамогі ў матчы плэй-оф Кубку Федэрацыі над камандай Славакіі – 3-2. Агульны зыход матчавай сустрэчы вырашыўся толькі ў парным паядынку.

У нядзелю пры агульным ліку 1:1 першымі на корт выйшлі Арына Сабаленка (47-я ракетка свету) і Анна Шмідлава (84-я). Вікторыю ў двух сетах святкавала беларуска – 6:3, 6:4. На наступны паядынак трэнеры каманд выставілі Аляксандру Сасновіч і Вікторыю Кужмаву. Намнога менш рэйтынгавая маладая славачка і ў нядзелю паказала сябе найлепшым чынам, перамогшы больш дасведчаную Сасновіч – 6:1, 7:6 (7:3). Такім чынам лік параўняўся 2-2.

Вырашальны бой адбыўся паміж парамі. Трэнер беларусак Тацяна Пучак пастанавіла выставіць на гульню дуэт Вера-ЛапкоЛідзія Марозава. Супрацьдзеілі ім славачкі Кужмава і Шмідлава. Першы сет беларускі ўзялі дастаткова ўпэўнена 6:3. А вось у другой партыі давялося моцна пахвалявацца. Славачкі зрабілі брэйк і былі наперадзе на два геймы. Аднак беларуская пара здолела пераламаць хаду сета і вырваць перамогу на падачы суперніц з першага ж матч-бола – 6:4

Упершыню агульны поспех беларускай камандзе прынёс малады дуэт. Фактычна па ачку прынеслі ўсе тэнісісткі зборнай.

Такім чынам Беларусь застаецца ў новым розыгрышы ў сусветнай эліце Кубку Федэрацыі. 

Беларускае Радыё Рацыя