Ганна Коваль і Марына Мазурэнка выйгралі суд
Работніцы Берасцейскага аддзялення Беларускай чыгункі Ганна Коваль і Марына Мазурэнка выйгралі суд. Пазоў задаволены ў поўным аб’ёме. Цяпер кіраўніцтву чыгуначнай станцыі Брэст-цэнтральны 2, дзе яны працавалі прыбіральшчыцамі, прыйдзецца выплаціць 33 і 26 мільёнаў адпаведна, і па мільёну маральнай шкоды, – кажа прававы інспектар Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей:
– Я лічу, што суддзя прыняў законнае і справядлівае рашэнне, было вызначана, што гэта не перамяшчэнне, а перавод, бо ўмовы на новым месцы працы істотна адрозніваюцца, яны шкодныя, да таго ж Коваль хворая, ёй супрацьпаказа праца як на першым, так і на другім месцы. Акрамя таго суддзя вынесла прыватнае вызначэнне: парушэнне службовымі асобамі правіл тэхнікі бяспекі.
Паводле працэдуры прапанаванага скарачэння, жанчынам трэба было выплаціць прыкладна па 9 мільёнаў сярэдняга заробку за тры месяцы. Яны пагадзіліся і чакалі абяцанага скарачэння. Але начальнікі перадумалі і паведамілі, што перамяшчаюць іх на іншы ўчастак. Але там больш цяжкія ўмовы працы. Коваль і Мазурэнка падалі ў суд.
Беларускае Радыё Рацыя