Баранавіцкі ТБМ ладзіць краязнаўчыя лекцыі
У сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы пачаўся цыкл лекцый па гісторыі Баранавіччыны і Наваградчыны.
Аўтар цыклу лекцый – даследчык гісторыі, краязнаўца, дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы Васіль Дубейка. Гісторык валодае цікавай і не публікаванай інфармацыяй.
Двухгадзінная лекцыя прайшла без перапынку, гаворыць старшыня Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:
– Ён вельмі многа працаваў у архівах, валодае вялікай колькасцю інфармацыі. Цыкл лекцый пачынаючы з XIV стагоддзя і да Новага часу, інфармацыя такая, якую ў кнігах не знойдзеш.
Васіль Дубейка:
– Задума прачытаць лекцыі па гісторыі Баранавіцкага краю выклікана тымі абставінамі, што аб’яўлены Год малой радзімы. Мы павінны звярнуцца да гісторыі нашай малой радзімы.
Паводле Мікалая Падгайскага, Васіль Дубейка стварыў цудоўны музей у школе, напісаў некалькі кніг пра гісторыю роднага краю. Але пакуль няма сродкаў для выдання.
Цалкам матэрыял:
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя