У Гародні адзначаць Міжнародны дзень танца



На базе гарадзенскай крэатыўнай пляцоўкі ДОМ46 да Міжнароднага дня танцаў 29 красавіка пройдзе вялікі фэст танцаў.

Гэта будзе ажно 5 розных мерапрыемстваў, куды запрошаны розныя аматары танцаў.

Пра будучую падзею распавядае дырэктарка ДОМ46 Яўгенія Рамановіч:

Сёлета мы падрыхтавалі праграму на ўвесь дзень. Усё пачынаецца з 11 раніцы і заканчваецца, магчыма, у 0:00. У адзінаццаць у нас пачынаецца майстар-клас па танцавальнай медытацыі, да прыедзе дзяўчына з Віцебска, якая глыбока ведае гэтую тэхніку. Пасля гэтага, а другой гадзіне бы стартуем ад ДОМ46 на танцавальны шпацыр. Такі рух у Гародні будзе ўпершыню, гэта сусветны рух, якія паўстаў у Нью-Ёрку Ягоная ідэя ў тым, што горад належыць жыхарам і яны могуць карыстацца ім: хадзіць, танцаваць.

Яўгенія Рамановіч таксама спадзяецца на тое, што аматарам танцаў спадабаецца таксама вечаровая праграма да гэтага свята:

У восем вечара перформанс «Жыў адзін руды чалавек». Гэта вельмі цікавая работа, дзе нам удалося падключыць танцораў з розных школ. Нам удалося аб’яднаць вельмі цікавых людзей у адзін праект.

Міжнароднае свята танца будзе адбывацца ў Гародні ужо трэці год і кожны раз яго арганізатары прапануюць гарадзенцаў новыя цікавыя спосабы яго адзначэння.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя