“Гісторыя культуры Піншчыны” ад Аляксандра Ільіна



Рэдактар часопіса “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін прэзентаваў кнігу “Гісторыя культуры Піншчыны”. Над ёй даследчык працаваў амаль 10 гадоў, за гэты час наведаў архівы не толькі Беларусі, але і суседніх краін. Аўтар прыходзіць да высновы: Пінск – шматкультурны цэнтр, які не чужы палякам, украінцам, габрэям, літоўцам ды зразумела беларусам. Аўтар плануе працягнуць серыю, паколькі ўся інфармацыя не змясцілася ў адным выданні:

– Ёсць жаданне працягнуць пісаць пра гісторыю культуры Піншчыны. Спачатку думаў яшчэ адну кнігу, другую частку, напісаць. Але зразумеў, калі пісаць, то прыйдзецца пісаць яшчэ дзве часткі – другую і трэцяю. Ёсць даволі цікавы матэрыял пра зусім забыты перыяд мінулага стагоддзя – 17-ы і 18-ы годы нямецкай акупацыі. Ёсць даволі цікавы матэрыял па гісторыі культуры Піншчыны, што тут усё ж такі было культурнае жыццё.

У кнізе даследчык адкрывае малавядомыя факты, якія датычацца не толькі культуры Палесся. Удзельнікі прэзентацыі адзначылі, што дзякуючы кнізе разумееш, наколькі мы адстаем у развіцці культуры і адукацыі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота novychas.info