Пагалоўе свіней у Беларусі аднаўляецца кепска



Пагалоўе свіней у Беларусі пасля свіной чумы аднаўляецца кепска. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў. Ён нагадаў, што кіраўнік краіны загадаў аднавіць пагалоўе свіней да таго ўзроўню, які быў да ўспышкі свіной чумы ў Беларусі, , перадае БЕЛТА.

Аднак праверкі, праведзеныя Дзяржкантролем у розных рэгіёнах, паказваюць, што пакуль што гэта не-рэальна. Некаторыя гаспадаркі, напрыклад на Гарадзеншчыне, замест аднаўлення пагалоўя – зрабілі акцэнт на прырост вагі свіней. пагалоўе.

„Пакуль мы назіраем з боку органаў мясцовай улады ды аграрыяў хаатычны рух у гэтым кірунку”, – сказаў Анфімаў.