На Падляшшы працуе Камісія па справах нацыянальных ды этнічных меншасцей
Прадстаўнікі арганізацый меншасцяў сустрэліся ў Беластоку з дэпутатамі парламента. Так пачаўся двухдзённы візіт на Падляшша Камісіі па справах нацыянальных ды этнічных меншасцяў Польскага парламента. Удзельнікі гаварылі пра адукацыю, дыскрымінацыю з боку большасці ды справы, звязаныя з дзейнасццю арганізацый.
Паводле Кацярыны Паўлоўскай, старшыні Аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якая вывучае беларускую мову АББА, сустрэча меншасцяў з камісіяй важная, аднак кароткая і без канкрэтных рашэнняў:
– Варта такія сустрэчы арганізоўваць, каб меншасці маглі паміж сабой абмеркаваць свае праблемы. Не ведаю, ці будзе хто пасля пра гэтыя праблемы думаць, але я прыхільніца таго, каб заўсёды размаўляць.
У сустрэчы ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Беларускага саюза ў Польшчы ды Беларускага грамадска-культурага таварыства. Заўтра сябры камісіі па справах нацыянальных ды этнічных меншасцяў прыедуць у Гайнаўку. Там сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускай меншасці і наведаюць мясцовы беларускі ліцэй.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара