Каардынацыйная група ЕЗ-Беларусь правядзе пасяджэнне ў Менску
Дэлегацыя Еўрапейскага звяза наведае Менск 25-27 красавіка для ўдзелу ў пятым пасяджэнні Каардынацыйнай групы ЕЗ-Беларусь.
У цэнтры ўвагі на пасяджэнні будуць двухбаковыя прыярытэты партнёрства, супрацоўніцтва ў рамках „Усходняга партнёрства”, галіновыя пытанні, у тым ліку ў сферах эканомікі і фінансаў, гандлю, транспарту, мытні, мабільнасці і тэхнічнай дапамогі.
Першае паседжанне каардынацыйнай групы ЕЗ-Беларусь адбылося ў Бруселі 6-7 красавіка 2016 года. Група збіраецца два разы на год, каб разгледзець спектр адносін ЕЗ-Беларусь і ўзгадніць далейшыя крокі.