Музыкі гурта “НагУаль” выступілі ў Варшаве



Таго, хто знаёмы са шматгадовай творчасцю гурта, не здзівіць чарада рытмічных разнастайных гукаў у песнях музыкаў. Аднак, безумоўна, могуць здзівіць песні на беларускай і расейскай мовах. “НагУаль” запрэзентаваў у польскай сталіцы свой новы міні-альбом “Маладзік удалы”.

Пра новую кружэлку і творчыя планы на будучыню распавядае ўдзельнік гурта – Ягор Квартальны:

– Гэты альбом зараз міні – толькі пяць песень. Гэта, так бы мовіць, мікст з таго, што мы можам. Мы хацелі гэтым альбомам прадэманстраваць цяперашні баяздольны стан гурта – як мы змянілі канцэпцыю, што мы можам, як мы зараз гучым. Калі ўсё будзе добра, усе будуць жывыя і здаровенькія, тады магчыма ўвесну хочам выпусціць поўнафарматны альбом і з ім больш шырока “пакатацца”. Таму што дастаткова даўно “НагУаль” не рабіў вялікія туры.

У наступным годзе беларускі гурт “НагУаль” адзначыць 15 гадоў свайго існавання.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя