Якія праблемы ў беларусаў Падляшша?



Камісія па справах нацыянальных меншасцяў польскага Сейма даведалася пра праблемы беларускай меншасці ў Польшчы.

Пра дэмаграфічны спад, недахоп фінансавання, патрэбу стварэння Беларускага цэнтра культуры ды шмат пра што іншае камісіі распавялі прадстаўнікі беларускай меншасці.

„Ішла гарачая дыскусія”, – адзначае старшыня камісіі Данута Петрашэўска:

– Удзельнікі, прадстаўнікі таварыстваў, а таксама ўлады Гайнаўкі, былі вельмі актыўнымі. Лічу, што гэта была цікавая дыскусія, якая натхніла нас і данесла шмат новай інфармацыі, якой мы не мелі. Дзякуючы ёй мы даведаліся пра тое, як гэтыя праблемы выглядаюць.

Вынікі двухдзённага візіту камісія падвядзе на адмысловым пасяджэнні ў Варшаве, што паслужыць у фармаванні канцэпцыі дапамогі меншасцям.

Цалкам матэрыял:

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя