Кнігазнаўчыя чытанні пройдуць пад знакам 400-годдзя першага „Буквара”



ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні пройдуць у Менску пад знакам 400-годдзя першага „Буквара”. Адкрыццё чытанняў адбудзецца 26 красавіка.

Тэма 400-годдзя першага выдання „Буквара” – далёка не адзіная на цяперашніх чытаннях, але вельмі важная. Тэматычнае поле канферэнцыі вызначаецца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсавання яе феномена ў сусветным кантэксце.

У час навуковага мерапрыемства адбудуцца пленарнае пасяджэнне, шэсць секцый, майстар-клас, у якіх прымуць удзел даследчыкі з Азербайджана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расеі і Украіны. Арганізатары канферэнцыі – Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Суарганізатарамі выступаюць Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка і Нацыянальны інстытут адукацыі. Партнёры – праект Еўрапейскага саюза MOST і Польскі інстытут у Менску. У гэты ж дзень адбудзецца вернісаж міжнароднай выстаўкі „Буквары народаў свету”.

Пачнецца ўрачыстасць адкрыццём галоўнага сімвала юбілейных падзей – двухметровага аб’ёмнага „Буквара”. 

belta.by