У Арменіі працягваюцца акцыі пратэсту



25 красавіка ў Ерэване аднавіліся акцыі пртэсту апазіцыі. На іх выйшлі тысячы чалавек, перадае Бі-Бі-Сі

Тысячы прыхільнікаў апазіцыі ў Арменіі сабраліся на акцыю пратэсту ў цэнтры Ерэвана. Дэманстранты прайшлі ад плошчы Рэспублікі да будынка адміністрацыі горада.

Перад пачаткам пратэстаў на плошчу прыбыў лідар армянскай „аксамітнай рэвалюцыі”, кіраўнік апазіцыйнай парламенцкай фракцыі „Елк” Нікол Пашынян, які напярэдадні заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на мітынг.

„Рэспубліканская партыя павінна сысці. Выходзьце на вуліцы. Перамога за намі!” – пракрычаў у гучнагаварыцель Нікол Пашынян.

Будынак урада Арменіі ўзяла пад ахову паліцыя, сутычак з дэманстрантамі не назіралася. Офіс Рэспубліканскай партыі таксама ахоўваюць узмоцненыя нарады паліцыі.

Пратэсты адбываюцца не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах Арменіі, у тым ліку і ў Гюмры — другім па велічыні горадзе краіны. 

Дэманстранты блакуюць не толькі вуліцы ў гарадах, але і трасы. Напрыклад, блакаваныя трасы, якія вядуць у Грузію і Іран. 

Раней меркавалася, што 25 красавіка пройдзе сустрэча Нікола Пашыняна з выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Карэнам Карапецянам, дзе будзе абмяркоўвацца пытанне перадачы ўлады. Аднак пазней стала вядома, што сустрэча не адбудзецца. У апараце прэм’ера заявілі, што Пашынян „аднабакова вылучыў новыя ўмовы, у прыватнасці, з нагоды фармату сустрэчы”.

СМІ паведамляюць, што апазіцыйная фракцыя „Елк” вылучыла Пашыняна на пасаду прэм’ер-міністра краіны.