Беларускія абрады на сцэнах Падляшша
На Падляшшы пачынаюцца выходныя з беларускім абрадам на сцэне. Сёння ў Дубічах Царкоўных, заўтра ў Бельску Падляшскім, а ў нядзелю ў Гайнаўцы – выступяць калектывы з інсцэніроўкамі беларускіх абрадаў.
„Традыцыя гэтага мерапрыемства на Падляшшы мае ўжо 20 гадоў”, – кажа старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Ян Сычэўскі:
– Яна мае вялікае значэнне з пункту гледжання захавання нашай нацыянальнай беларускай спадчыны на Беласточчыне таму, што гэта спадчына даволі багатая, яна стваралася многімі сотнямі гадоў нашымі продкамі. Па-другое, ёсць пагроза, што гэтыя вартасці нашай нацыянальнай культуры па-маленьку адыходзяць у забыццё.
Арганізатарам „Беларускага абраду на сцэне” з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
Беларускае Радыё Рацыя