У Расеі дзіцячую пляцоўку адрамантавалі ў фоташопе



Адміністрацыя Тысульскага раёна Кемераўскай вобласці Расейскай Федэрацыі размясціла на сваім сайце фотасправаздачу пра праведзеныя работы па ўпарадкаванні пасёлка Белагорск, аднак некаторыя фотаздымкі ў ёй не адпавядаюць рэчаіснасці.

На адной з дзіцячых пляцовак адсутнічае гумовае пакрыццё, якое можна пабачыць на фота. Пры гэтым чыноўнікі апублікавалі таксама дакументы, якія пацвярджаюць выкананне работ, паводле якіх на іх выдаткавана больш за 154 тысячы расейскіх рублёў.

Пасля вывучэння выкладзеных адміністрацыяй фота мясцовыя жыхары прыйшлі да высновы, што гумовае пакрыццё на ім было зроблена ў фотарэдактары. На фота бачныя пікселі, а снег і цені выглядаюць ненатуральна.

znak.com