У Бельску-Падляшскім пройдзе сустрэча з айцом Георгіем Шурбакам
Сустрэча з айцом Георгіем Шурбакам і прэзэнтацыя альбому “Жыццё, напоўненае малітвай “ з кружэлкай “Спяваю майму Богу” пройдзе сёння у 17 гадзін ў Бельску-Падляшскім у гарадской бібліятэцы. Кніга і кружэлка выйшлі ў выдавецтве Музея малой айчыны ў Студзіводах. Як адзначае дырэктар музея Дарафей Фіёнік, айцец Георгі Шурбак – адзін з найбольш заслужаных для праваслаўя ўраджэнцаў Бельска:
– Айцец Георгій Шурбак стаіць ля вытокаў адраджэння праваслаўнай царквы. Ён яшчэ ў камуністычныя часы паказаў, што можна ствараць на высокім узроні праваслаўную духоўную культуру.
Са сваім калектывам царкоўнай музыкі пры камеральнай оперы ў Варшаве айцец Георгі Шурбак даў сотні канцэртаў па ўсім свеце. У 2011 годзе рада Бельска-Падляшскага прысвоіла яму званне „Ганаровы грамадзянін горада”.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя