Гістарычная сустрэча лідараў дзвюх Карэяў



Упершыню паўночнакарэйскі кіраўнік прыехаў у Паўднёвую Карэю. Цяпер там праходзіць саміт з удзелам кіраўнікоў абедзвюх Карэяў. 

Кім Чэн Ын перайшоў праз ваенна-дэмаркацыйную лінію ў памежным пункце Пханмунджом, перадае ВBС. Перад пачаткам саміту лідары ​​дзвюх Карэяў абмяняліся доўгім поціскам рукі. Пры гэтым абодва яны знаходзіліся на сваім баку мяжы. Пасля кароткага дыялогу паўднёвакарэйскі прэзідэнт Мун Чжэ Ін па запрашэні Кім Чэн Ына зрабіў крок на паўночнакарэйскую тэрыторыю. Пасля гэтага абодва яны вярнуліся ў Паўднёвую Карэю і ў суправаджэнні ганаровай варты накіраваліся ў Дом міру ў дэмілітарызаванай зоне, дзе пройдзе гістарычны саміт. Увесь гэты час лідары трымаліся за рукі.

  

Гэта першая сустрэча лідараў дзвюх Карэй больш чым за дзесяцігоддзе.

Найважнейшыя тэмы, якія плануецца абмеркаваць на сустрэчы, — ядзернае раззбраенне і мір на паўвостраве.

Фота: Reuters