Прэзентацыя кніг пра жыццё Яраслава Кастыцэвіча і айца Канстанціна Байко



“Бельшчына і Гайнаўшчына засталіся моцнымі беларускімі і праваслаўнымі асяродкамі, дзякуючы продкам,  і ў прыватнасці асобам Яраслава Васільевіча Кастыцэвіча і айца Канстанціна Байко. Два лёсы сустрэліся ў Бельску і пакінулі ў гэтым месцы незабыўны след.

Пра гэта расказаў падчас прэзэнтацыі  біяграфічных кніг выдавец і аўтар Дарафей Фіёнік.

– Асобы айца Канстанціна і Яраслава Васільевіча перапляталіся паміж сабой. Іх дарогі сходзіліся і разыходзіліся ў Бельску. Лёсы іх сем’яў падобныя. Яны перажылі тыя цяжкія пераломы Другой сусветнай, пасля перажылі ўвесь цяжар ганенняў на праваслаўе, на беларусаў. Але яны змаглі захаваць сваю годнасць.

Кнігі пра Яраслава Кастыцэвіча і айца Канстанціна Байко выйшлі  ў серыі „Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў” у выдавецтве Музея малой айчыны ў Студзіводах. Серыя працягваецца,  цяпер рыхтуецца да выдання новая кніга пра вёску Катлы.  

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя