Менгарвыканкам санкцыянаваў мітынг 1 Мая
Заяўку падавалі сябры незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. Паводле актывіста прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака, дазвол на акцыю мог быць дадзены на фоне візіту міжнароднай прафсаюзнай місіі ў Менск.
– Сацыяльна-эканамічныя праблемы зараз нарастаюць, таму што эканоміка пачувае сябе ўсё горш, і мы бачым, што наш урад спрабуе выправіць сітуацыю нейкімі вельмі экзатычнымі спосабамі, спробамі знайсці дармаедаў, знайсці нейкія магчымасці працаўладкаваць людзей на неіснуючыя працоўныя месцы. Мы будзем выступаць з крытыкай дэкрэтаў, якія абмяжоўваюць у людзей магчымасць працаўладкавання, якія абмяжоўваюць іх працоўныя правы – гэта Дэкрэт №29 пра катрактную сістэму, дэкрэт №5 і, безумоўна, дэкрэт №1.
Акцыя прафсаюза РЭП у Менску пройдзе 1 траўня ў Кіеўскім скверы з 14 да 16 гадзіны.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель