Залева ў Гародні прынесла вялікія пашкоджанні
Залева, якая ў ноч з суботы на нядзелю прайшла ў Гародні, прынесла вялікія пашкоджанні. Парушана пакрыццё вуліц, рух месцамі – яшчэ поўнасцю не аднавіўся. Падтоплены жылыя дамы і грамадскія будынкі.
У гарадскім заапарку патанула 30 фазанаў. Як паведаміла прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС у Гародні, Наталля Жывалеўская, працы па аднаўленні пашкоджаных участкаў – працягваюцца:
– За адзін дзень, вядома, не ўправіцца. Далучаныя дарожныя супрацоўнікі, будаўнікі. На ўчорашні вечар, на 21 гадзіну ўся праца па адкачцы вады на падвор’ях і ў падвалах былі завершаныя. Зараз паступаюць адзінкавыя заявы на адкачку, які выконваюцца планава.
У Гародні за адну ноч выпала каля паловы сярэдня-месячнай нормы ападкаў. У выніку ў Гародні і Гарадзенскім раёне падтоплена 83 падворка і падвалы прыватных дамоў, 23 грамадскія будынкі, і 40 шмат-кватэрных жылых дамоў.
Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя