Суд не задаволіў касацыйнай скаргі блогера Аляксандра Кабанава
Касацыйная скарга Аляксандра Кабанава ў Берасцейскім абласным судзе засталася без задавальнення, а рашэнне Бярозаўскага раённага суда без змянення.
Суддзя абласнога суда Руслана Сянько пагадзілася з старшынёй Бярозаўскага суда Вадзімам Мазалём, што Кабанаў удзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве, кажа Аляксандр Кабанаў:
— 18 сакавіка ў Берасці людзі кармілі галубоў і я вёў адтуль жывую трансляцыю на канале «Народны рэпарцёр». Мяне затрымалі 24 сакавіка, праз 6 дзён, пры выхадзе з пад’езду свайго дома. Некалькі сутак я правёў у ІЧУ, потым суд, і вось 40 базавых.
Кармленне галубоў берасцейцамі на плошчы ўлада палічыла за несанкцыянаванае мерапрыемстве. Але да адказнасці прыцягнулі толькі Кабанава, які вёў прамую трансляцыю з плошчы. Паводле Аляксандра Кабанава, з пастановай суддзі абласнога суда ён не згодзен і будзе яе абскарджваць.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя