Гарадзенцы пачулі ад Квяткоўскага “як стаць Беларусам”



Журналіст і блогер Севярын Квяткоўскі прадставіў гарадзенцам сваю новую кнігу “Як стаць беларусам”. У кнізе 100 гісторый, якія распавядаюць пра тое, як стаць не толькі Беларусам, а стаць асобай.

Сярод імёнаў, што прадстаўляюць свае жыццёвыя гісторыі ёсць і даволі вядомыя: Сяргей Міхалок і Тацяна Беланогая, Валянцін Стэфановіч і Сяргей Харэўскі, Ілона Карпюк і Жана Літвіна.

[Not a valid template]

Па словах аўтара героі кнігі станавіліся беларусамі праз: пратэст і любоў, праз сваіх бацькоў, бабуляў і дзядуляў, праз веды і жаданне быць асобай і рознамі іншымі спосабамі.

Пра сваю кнігу і праэкт аўтар распавядае Беларускаму Радыё Рацыя

– Сама кніга – гэта папяровае ўвасабленне вялікага праекту, які пачаўся на сайце Будзьма. Гэта гісторыі самых розных людзей, якія распавядаюць пра пераўтварэнні самых розных людзей, які адбыліся з ім цягам аднаго кавалку жыцця, у які яны прыйшлі да высновы, што ім вельмі важна быць беларусам. Гэта адна з ідэнтычнасцяў, у кожнага чалавека вельмі шмат ідэнтычнасцяў. 

Фундатарам кнігі стаў вядомы грамадскі дзеч Андрэй Дзмітрыеў, які таксама ў гарадзенскай Крызе распавёў пра тое, як ён стаў беларусам.

Беларускае Радыё Рацыя