У Любанскім раёне пабудуюць завод па вытворчасці новага віду мінеральных угнаенняў
У Беларусі пабудуюць завод па вытворчасці новага віду мінеральных угнаенняў – нітрату калію. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад №324, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Будаўніцтва завода па вытворчасці нітрату калію на прамысловай пляцоўцы 4-га рудаўпраўлення „Беларуськалія” на тэрыторыі Любанскага раёна будзе ісці ў 2018-2019 гадах. Інвестпраект рэалізуюць „Беларуськалій” і „Белкалій-Мігао” – кампаніі, створанай з удзелам кітайскага вытворцы калійных угнаенняў Migao Corporation. Нітрат калію мае спецыфічныя характарыстыкі, мэтавымі сельгаскультурамі для яго ўнясення ў глебу з’яўляюцца гародніна, садавіна, тытунь, бавоўна, кветкі. Як паведаміла кіраўніцтва «Беларуськалія», на новым прадпрыемстве будзе створана каля 130 працоўных месцаў.