„Мы не верым мясцовым уладам”



Берасцейцы рыхтуюцца да мітынгу супраць будаўнітцва шкоднага акумулятарнага завода. Мерапрыемства дазволена гарвыканкамам і адбудецца ў нядзелю, 29 красавіка, а 12-й у Парку воінаў інтэрнацыяналістаў. Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы грамадзян, якая выступае супраць будаўніцтва, падрыхтавалі да распаўсюду інфармацыйныя плакаты з нагоды правядзення мітынгу.

Кажа актывістка Кацярына:

– Усе залежыць ад усіх і ад кожнага асабіста. Я не магу прагназаваць ці будзе нейкі вынік, ці не будзе. Мясцовым уладам верыць нельга. Мы ў гэтым ужо пераканаліся, бо звярталіся куды толькі можна і рэакцыі пакуль, на жаль няма, ёсць адпіскі.

Вядома што з некаторых будынкаў плакаты зрываюць, нягледзячы на афіцыйны дазвол на правядзення мітынгу. Так прынамсі здарылася з плакатамі на пад’ездах дамоў па вуліцы Ленінградскай і Маскоўскай.

“Як выходзілі з дому – плакаты віселі, а як вярталіся – ужо зніклі”, – зазначылі жыхары гэтых дамоў. Таксама паралельна вядзецца збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта аб недаверы да кіраўніцтва мясцовых абл-, гар- і райвыканкамаў з мажлівасцю іхняй адстаўцы.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.