Канцэрт Тараса Апарыка і Алеся Дзянісава ў гарадзенскім “Карсары”



У новай гарадзенскай арт-пляцоўцы – бары “Карсар” адбыўся акустычны канцэрт Тараса Апарыка і Алеся Дзянісава.

Тарас Апарык адмыслова прыехаў у Гародню, каб адыграць амаль дзвухгадзінны канцэрт, а Алесь Дзянісаў выканаў акустыку з рэпертуара гурта “Людзі на балоце” і новыя песні.

Пра свой выступ распавядае Тарас Апарык:

– У Гародні я не часты госць – усяго толькі трэці раз прыехаў. І варта сказаць, што для трэцяга разу публікі даволі сабралося. Слухач, як мне здаецца па маіх першых уражаннях, вельмі ўважлівы і ўдзячны.

Па словах слухачоў, канцэрт быў разнастайны і запамінальны:

 – Уражанні пазітыўныя. Добрыя эмоцыі. Чаканні нават перавышаныя.

– Мне спадабаўся сам Тарас. Ён даўно ўжо не быў у Гародні. Яго тэксты заўсёды варта паслухаць, бо яны неяк змяняюць твой светагляд і ты глядзіш на свет па іншаму. І вельмі файна, што яго падтрымаў наш гарадзенец Алесь Дзянісаў з новымі песнямі, якія я раней нідзе не чуў.

Алесь Дзянісаў выканаў на канцэрце песні з праекту “Людзі на балоце”, а таксама былі выкананы некалькі зусім новых песень, адна з якіх на словы гарадезнскага журналіста Яна Романа.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя