Мінэканомікі Беларусі чакае росту колькасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў



„Тэндэнцыя росту колькасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў павінна праявіцца ўжо да канца гэтага года”, — заявіў у інтэрв’ю праграме „Контуры” тэлеканала ОНТ, паказаным увечары 29 красавіка, намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч.

Паводле яго слоў, важная не толькі рэгістрацыя, але і арганізацыя новых вытворчасцяў”. „Праз іх пойдуць новыя тэхналогіі, і стварэнне новых працоўных месцаў”, — сказаў намеснік міністра.

Мінэканомікі, як адзначыў Матусевіч, зацікаўлена ў стварэнні новых працоўных месцаў у вытворчым „новым малым бізнесе” і ва ўсіх іншых відах, „пачынаючы ад рамеснікаў і заканчваючы аграсядзібамі — сферай паслуг. У тым ліку і ў рамках новай, так званай лічбавай эканомікі”, — сказаў ён.

Дзмітрый Матусевіч паведаміў, што трэба будзе ўнесці змены ў шэсць кодэксаў, у тым ліку ў Падатковы кодэкс, і шэраг іншых падзаконных актаў. „Праца ідзе вельмі актыўна”, — адзначыў намеснік міністра. Шэраг законапраектаў ужо ўзгоднены. Магчыма, яны будуць разгледжаны ўжо на восеньскай сесіі парламента.

БелаПАН