У Радзе Беластока з’явіўся трэці радны з Форума нацыянальных меншасцей



У Гарадской радзе Беластока з’явіўся чарговы, трэці радны з Форума нацыянальных меншасцей Адам Мусюк.

Ён замяніў Тамаша Янчыло з Грамадзянскай платформы, які вырашыў спыніць працу ў якасці раднага, каб заняцца палітыкай у іншым рэгіёне Падляшша:

— Хто памятае мяне з папярэдняга склікання, ведае, што я быў актыўным радным, які моцна ўключаўся ў жыццё Беластока, але таксама і прадстаўляў меншасці. І буду працягваць гэта. Паўгода, менавіта столькі я буду радным, гэта няшмат. Але гэта той час, за які я змагу правесці і арганізаваць пару рэчаў.

Адам Мусюк ужо быў беластоцкім радным у 2010 – 2014 гадах. У час апошніх выбараў яму не хапіла 13 галасоў, каб працягнуць мандат. Зараз спадар Мусюк з’яўляецца прадэканам па справах навукі на Факультэце архітэктуры ў Беластоцкім тэхнічным універсітэце.

Беларускае Радыё Рацыя