Трамп наведае Вялікабрытанію ў сярэдзіне ліпеня



Амерыканскі лідар Дональд Трамп у сярэдзіне ліпеня наведае Вялікабрытанію з рабочым візітам. Аб гэтым паведамляе брытанскі тэлевізійны канал Sky News.

Адзначаецца, што Дональд Трамп упершыню наведае Вялікабрытанію з моманту выбрання яго прэзідэнтам ЗША ў лістападзе 2016 года. Дональд Трамп 11 і 12 ліпеня будзе знаходзіцца ў Бруселі на саміце НАТА, а пасля гэтага можа накіравацца ў Лондан.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй у час візіту ў Вашынгтон у студзені 2017 года перадала прэзідэнту ЗША падпісанае каралевай Лізаветай II запрашэнне наведаць Вялікабрытанію з дзяржвізітам

belta.by