Змаганне за беларускі клас у Баранавічах



У Баранавічах пяцёра бацькоў заўчасна напісалі заявы дырэктару гімназіі №4, каб іх дзеці пайшлі ў першы беларускамоўны клас. Гэта самая лепшая гімназія ў горадзе і размешчана ў цэнтры горада. Але гарадскі аддзел адукацыі супраць. Беларускамоўных дзяцей упарта адпраўляюць ў школу для дзяцей- інвалідаў з праблемамі ў мысленні.

Бацькі не пагаджаюцца, кажа маці адной з вучаніц Таццяна Малашчанка:

Там жа школа мала напоўненая, вам там будзе добра. Але, даруйце, беларускамоўных хочуць запхнуць туды, дзе ёсць «эксклюзіўныя». Значыць, мы не такія як усе, але, ці наша гэта віна, што мы не такія як усе. Мы не хочам быць у расейскай прасторы, мы хочам быць беларусамі. Бо гэтае навучанне па-руску, яно не такое бяскрыўднае.

Паводле Таццяны Малашчанка, усе бацькі беларускамоўнага класа жывуць побач з гімназіяй. Для іх дзяцей месца не хапае. А вось з аддаленых раёнаў, дзе ёсць свае школы і нават гімназія, калі ласка. У гімназіі №4 навучаюцца толькі дзеці чыноўнікаў, кіраўнікоў і вайскоўцаў і толькі па-расейску.

Каб кіраўнікі горада дбалі пра родную мову, то беларускамоўны клас павінен быць адкрыты менавіта ў самым лепшым месцы. Для такога класа – найлепшая рэклама.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя