Сяргей Спарыш: Сярод нас ёсць выпадковы затрыманы
Затрыманыя на афіцыйным святкаванні Першамая сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Спарыш і кіраўнік яе менскага гарадскога камітэту Валянцін Троцкі абяцаюць пачаць галадоўку, калі будуць арыштаваныя.
Усяго, па словах Сяргея Спарыша, у міліцыі Цэнтральнага раёну знаходзіцца 5 чалавек.
– Сядзім і расказваем адзін аднаму анекдоты. Нас па чарзе выводзяць, нешта пытаць. Не ведаю, можа пасадзяць, а можа не. Паводзяць сябе нармальна. Адзінае, што з тэлефонаў павыдалялі фотаздымкі. Таму мы, канешне, будзем падаваць скаргу. Канешне, зусім не так, як мінулы раз. Нас тут пяць чалавек. З намі Сяргей Тарасенка – ён выпадковы. Ён не ўдзельнік акцыі. Ён ніякія плакаты не трымаў. Ён толькі рабіў фотаздымкі.
Таксама ў Цэнтральным РАУСе ўтрымліваюцца кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі Народнай Грамады Валянцін Троцкі, кіраўнік аднаго з раённых камітэтаў партыі Георгій Пагарцаў і актывіст Андрей Шыпулін.
Па апошніх звестках, Спарыш, Троцкі і Шыпулін адпраўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў да суду.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя