Творчы вечар дырэктара Слонімскага тэатра
22 лістапада, на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра адбыўся творчы юбілейны вечар дырэктара тэатра Мікалая Лішыка.
Не кожны тэатр можа пахваліцца такім дырэктарам, які піша музыку, шмат гадоў на сцэне выконвае эстрадныя песні, займаецца музычным афармленнем спектакляў.
Мікалай Лішык амаль 14 гадоў узначальвае калектыў тэатра, пры імсёлета тэатр пераехаў у новае памяшканне ў цэнтры Слоніма.
[Not a valid template]
Калектыў тэатра падрыхтаваў для юбіляра вясёлы капуснік, а Мікалай Лішык у сваю чаргу аддзячыў усім эстрадным выкананнем песен беларускіх і савецкіх кампазітараў. Павіншаваць з 60-годдзем юбіляры прыйшлі работнікі культуры, творчая інтэлігенцыя раёна, сваякі і сябры.
Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя. Слонім
Фота аўтара