Царква адзначае памяць святога мучаніка Гаўрыіла
3 траўня Праваслаўная царква адзначае памяць святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Заблудаўскага. Гэта нябесны заступнік дзяцей ды моладзі.
У жаночым манастыры Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Зверках праходзяць галоўныя святкаванні. “Гэта невыпадковае месца”, – кажа гісторык Антон Мірановіч:
– У Зверках нарадзіўся святы мучанік Гаўрыіл, тут ён і загінуў. Ён меў тут першую капліцу, дзе быў пахаваны пасля пажару, калі гэтая капліца згарэла ў 1720 годзе. Пасля яго цела перанеслі ва Успенскі манастыр у Заблудаве. Аднак дагэтуль увесь час ён быў на тэрыторыі Зверкаў.
“Натуральным было тое, што на гэтым месцы пабудавалі і гэты манастыр, галоўная святыня якога менавіта ў гонар мучаніка Гаўрыіла”, – дадае Мірановіч. Святкаванні ў гонар святога пачаліся ўжо ўчора, калі ў манастыр прыбылі з беластоцкага сабора Святога Мікалая мошчы мучаніка Гаўлыіла. Яны застануцца тут да канца верасня.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара