Гарадзенскія маці далучаюцца да акцыі «Матчынага руху 328»



Гарадзенкі падтрымалі акцыю маці з “Руху 328”, якія трымаюць бестэрміновую галадоўку ў розных гарадах Беларусі. Дзяўчаты з Гародні паведамілі абласныя ўлады праз зварот, які аднеслі ў аблвыканкам.

Пра акцыю распавядае адна з актывістак «Матчынага руху 328» Ганна Еўстрат:

Я нясу зварот ад маці, чые дзеці пакараныя па артыкуле 328. Яны абвесцілі галадоўку, якая скіравана на тое, каб перамагла справядлівасць у судах і следчых камітэтах, бо тое, што дзеецца ў Беларусі, звязана, нас не хочуць слухаць. Таму я цалкам падтрымліваю маці, якія змагаюцца за сваіх дзяцей.

Па словах Ганны Еўстрат, артыкул 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь закранае вялікую колькасць жыхароў Гародні.

– Многія ведаюць пра гэты артыкул не па чутках. У некаторых родныя асуджаныя па гэтым артыкуле. Наша дзяржава павінна прыняць гэта: у нас такі народ. І яна не можа нас закрыць, заплюшчыць на гэта вочы, бо 16 з паловай тысяч пакараных па гэтым артыкуле і 60% сядзіць у ПК за распаўсюд. Праз 8-17 гадоў выйдуць гэтыя людзі, і яны будуць не прыстасаваны да жыцця.

Акцыя ў выглядзе галадоўкі ў Гародні пачнецца 5 траўня, калі ў горад вернуцца актывісткі «Матчынага руху 328», якія трымаюць галадоўку ў Менску і Калінкавічах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня