Прэмію Цёткі атрымалі Валеры Гапееў і Лізавета Лянкевіч
3 траўня ў культурным цэнтры «Корпус» адбылося ўручэнне Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў і за яе мастацкае афармленне.
У менскае арт-прасторы “Корпус” адбылося ўручэнне прэміі імя Цёткі, якая прысуджаецца за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
Гаворыць сябра журы Андрэй Хадановіч.
— Прэмія ўжо ўручаецца трэці раз. З году ў год больш заўважнай робяцца яе важнасць. Хаця б гэта праяўляецца ў тым, што боль і больш прыходзіць людзей, бо выбіраць ёсць з чаго. У мастацкім афармленні перамагла Лізавета Лянкевіч, у літаратараў пасля доўгіх і паважных спрэчак, але амаль адзінагалосна перамагла кніга Валерыя Гапеева “Мая мілая ведзьма”.
Сёлета доўгі спіс прэміі складаўся з 25 літаратурных твораў і 20 мастацкіх прац па афармленні дзіцячых выданняў. Пераможцаў вызначала кампетэнтнае журы, якое склалі дзіцячыя пісьменнікі Пятро Васючэнка, Алена Масла, Андрэй Хадановіч, Вера Жыбуль, Вольга Мазурава і мастакі Васіліса Паляніна, Валеры Славук і Павал Татарнікаў.
Прэмія імя Цёткі мае дастаткова важкі грашовы складнік. Пераможцам у дзвюх намінацыях выплачваецца па дзве тысячы даляраў у рублёвым эквіваленце кожнаму.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максм Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск