Уручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры адмянілі з-за сэкс-скандалу



Шведская акадэмія заявіла, што прысуджэнне сёлетняй Нобелеўскай прэміі па літаратуры адкладзена на 2019 год. Рашэнне прынятае ў сувязі з «падзеннем даверу грамадства да Акадэміі», паведамляе Reuters.

У эпіцэнтры скандалу апынуўся 71-гадовы Жан-Клод Арно, 18 жанчын абвінавацілі яго ў сэксуальным гвалце і дамаганнях. 

Скандал і расследаванне прывялі да адстаўкі некаторых акадэмікаў, у тым ліку і пастаяннага сакратар Сары Даніус. Такім чынам, з 18 акадэмікаў засталося ўсяго 12 чалавек.

Як заявілі ў Шведскай акадэміі, у 2019 годзе будуць названыя адразу два лаўрэаты прэміі па літаратуры.

Фота Reuters