У Гародні выйдзе кніга прысвечаная часу



Неўзабаве ў Гародні выйдзе яшчэ адна кніга па гісторыі. Гэтым разам пра гісторыю летазлічэння на Беларусі. Гарадзенскі гісторык Святлана Куль-Сяльверстава завяршае працу над чарговай сваёй манаграфіяй, якая называецца “Беларускі час – летазлічэнне на Беларусі са старажытнасці да сучаснасці”:

– Пішу шостую манаграфію, хачу яе закончыць, яна вельмі займае, я яе здам у друк, я думаю, што гэта ўжо неўзабаве. Гісторыі патрэбна дакладнасць, факты, веданне крыніц.

Святлана Куль-Сяльверстава нарадзілася ў 1959 годзе ў Гародні. Доктар гістарычных навук.  У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму „Культура Новага часу на белорускіх землях у другой палове XVIII – першай чвэрці XIX ст”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя