Справа 1945 г. “Абвергрупа-102”. Узорныя савецкія грамадзяне на службе нацыстаў
Колькі савецкіх вайскоўцаў патрапіла ў нацысцкі палон падчас Другой сусветнай вайны, невыдома. Розныя крыніцы называюць лічбы ў тры міліёны семсот тысяч, тры міліёны дзевяцьсот тысяч, чатыры міліёны сто тысяч і нават у пяць міліёнаў…
Прычына несупадзення ў лічбах навідавоку: тыя людзі нікому не былі патрэбнымі. Палонны чырвонаармеец аўтаматычна станавіўся “здраднікам”. На яго не распаўсюджваліся міжнародныя канвенцыі па ўтрыманні палонных – СССР іх проста не вызнаваў. У разе ўцёкаў з концлагера і ўдалага пераходу фронта нядаўні вязень трапляў у контрвыведку ці ў “СМЕРШ”: “Якое заданне ад немцаў атрымаў, сука?..”
Калі дадаць да ўсяго гэтага нялюдскія ўмовы ўтрымання ў нацысцкіх концлагерах, нянавісць немалой часткі палонных да калгасаў, камісараў і чэкістаў, то прычына масавага пераходу палонных чырвонаармейцаў на бок нацыстаў становіцца вытлумачальнай.
Падчас Другой сусветнай вайны праз вайсковыя фармаванні Трэцяга Рэйху прайшло як мінімум паўміліёна грамадзянаў СССР. Значная частка іх у нядаўнім мінулым была ўзорна-паказальнымі савецкімі грамадзянамі, а некаторыя нават – камсамольцамі і камуністамі…
* * *
У лістападзе1945 года контрвыведка “Смерш” арыштавала былога чырвонаармейца Мікалая Сяргеевіча Казлоўскага, родам з Магілёва…
ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО
Козловский Николай Сергеевич,
родился в 1909 г. БССР, Могилевская обл.
место жительства: Мозырь, Полесская обл.
специальность: техник-строитель
национальность: белорус
образование: окончил Минский строительный техникум
социальное происхождение: из служащих
жена: Козловская Вера Ивановна, 1914 г. р., проживает гор. Мозырь, ул. Калинина дом 6
Арестован 28. 11. 45. ордер 143
Абвінавачванні былі высунутыя ў той жа дзень: палон, пераход на бок ворага і праца на выведку нацыстаў.
Мікалай Казлоўскі відавочна быў стоадсоткава савецкім чалавекам. Так, прынамсі, вынікае з ягонай “Анкеты арыштаванага” і матэрыялаў допытаў. Бездакорнае сацыяльнае паходжанне, членства ў камсамольскай арганізацыі, адсутнасць рэпрэсаваных сваякоў падчас “Вялікага тэрору”, прэстыжная па тых часах адукацыя – Мінскі будаўнічы тэхнікум…
На фронце Казлоўскі, па вялікаму рахунку, не быў: з 1941 па 1943 год ён служыў пісарам у запасным палку. У 43-м годзе атрымаў прызначэнне ў штаб танкавай часткі, і неўзабаве той танкавы полк кінулі ў мясарэзку на Курскай дузе…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Козловского Николая Сергеевича
от 20 ноября 1945 г.
(…)
ВОПРОС: При каких обстоятельствах вы попали в немецкий плен?
ОТВЕТ: (…) немецкое наступление на Курской дуге началось 5 июля 1943 г., и наша танковая бригада с первых дней принимала непосредственное участие в оборонительных боях. Я в то время находился на командном пункте (…) Но 8 июля 1943 г. командир батальона и его помощник были ранены (…) Не имея никакой связи и будучи ранен, я оставался всю ночь вместе со связным в районе КП батальона и утром 9 июля был пленен немцами (…)
Далей было такжа сама, як і ў соцень тысяч іншых: допыты, збіццё, допыты, збіццё і – лагер. Харкаўскі “Шатлаг-364”, куды патрапіў Казлоўскі, па ўмовах утрымання быў адным з найстрашнейшых: голае поле, агароджанае калючым дротам, за якім трымалі дзясяткі тысяч палонных. Шанец выжыць у тым лагеры быў мо адзін на тысячу. У “Шатлаг-364” рэгулярна прыязджалі вярбоўшчыкі: з “РОА”, з расейскіх казакаў-гітлераўцаў, з шутцбатальонаў…
Казлоўскі прыняў прапанову перайсці на бок гітлераўцаў ужо праз месяц. Пасля праверак і нядоўгага вышкалу яго накіравалі ў “Абвергрупу 102”.
ИЗ СПРАВКИ О ГЕРМАНСКОМ РАЗВЕДЫВАТЕЛЬНЫМ ОРГАНЕ «АБВЕРГРУППА 102»
“Абвергруппа 102” была сформирована в начале нападения фашистской Германии на СССР и придана 17-й немецкой армии (…) позывной радиостанции «Пантера».
(…)
Группа проводила разведывательную деятельность против советских войск Сталинградского, Юго-Западного, Закавказского и 2-го Украинского фронтов.
(…)
Агентура вербовалась в лагерях военнопленных, дислоцировавшихся в Сталино, Ростове, Горловке, Харькове, Константиновке (…) Подбор и обработку агентуры производили специальные вербовщики и официальные сотрудники группы (…)
При группе периодически функционировали краткосрочные курсы по подготовке агентов для разведывательной работы. Они функционировали там, где находилась группа, или в ближайших населенных пунктах.
(…)
Наряду с заброской рядовой агентуры Абвергруппа 102 подготовляла и оставляла на оседание резидентов, главным образом из числа местных жителей
(…)
Нават павярхоўны аналіз дакументаў “Абвергрупы 102” дазваляе зрабіць нечаканыя высновы. Кіраўнікамі, натуральна, былі немцы, але большую частку складалі менавіта нядаўнія законапаслухмяныя савецкія грамадзяне – як той жа Казлоўскі. Сярод агентаў і выкладчыкаў “Абвегргрупы 102” – нядаўнія камандзіры Чырвонай арміі, з досведам Халхін-Гола, савецка-фінскай вайны і “вызвольнага пахода 1939 года”. Ёсць і ардэнаносцы, і камсамольцы з камуністамі, і нават палітрукі, якія зусім нядаўна чыталі на палітінфармацыях “Правду” і палымяна заклікалі біць гітлераўцаў.
ИЗ СПРАВКИ О ГЕРМАНСКОМ РАЗВЕДЫВАТЕЛЬНЫМ ОРГАНЕ «АБВЕРГРУППА 102»
(…)
Крюгер, он же Лысый Роман Ильич (…) – лейтенант, вербовал, готовил и забрасывал агентуру в тыл Советской армии.
Сергиенко Иван Степанович (…) – вербовал и готовил агентуру. Бывший военнослужащий Советской армии.
Дидык Дмитрий Васильевич (…) с июня 1942 г. по май 1943 г. являлся вербовщиком. Ранее работал начальником полиции при лагере военнопленных в Славянске. Окончил военное училище в г. Ордженикидже (…)
Стаховский, он же Стахов Николай Васильевич. Лейтенант, преподавал методы сбора разведывательных данных (…)
Мікалай Казлоўскі, аднак, непагана ўладкаваўся і ў “Абвергрупе 102”. Ён не пажадаў стаць агентам – пераходзіць лінію фронта, збіраць выведвальную інфармацыю і вербаваць чырвонаармейцаў. Як і ў Чырвонай арміі, былы пісар знайшоў спакойную і неадказную працу.
ИЗ ОБВИНИТЕЛЬНОГО ЗАКЛЮЧЕНИЯ
(…)
Выполняя обязанности начальника склада, в течение одного месяца экипировал в форму военнослужащих пять агентов «Абвергруппы 102», которые были переброшены в тыл Красной Армии с заданиями шпионского характера.
В октябре 1943 года (…) был назначен фотографом разведорганов и одновременно принимал личное участие в фабрикации фиктивных документов, которыми снабжались перебрасываемые в тыл Советского Союза агенты германской разведки (…)
У выніку Казлоўскага асудзілі ўсяго на дзесяць гадоў – у адрозненне ад іншых выкрытых удзельнікаў “Абвергрупы 102”, большасць якіх атрымала ці “вышэйшую меру”, ці дваццаць пяць гадоў лагероў.
Справа Мікалая Казлоўскага міжволі ставіць пытанне: калі б ён не патрапіў у палон — пэўна б, скончыў вайну героем-пісарам, і ужо гадоў праз трыццаць расказваў бы піянерам, як праліваў крывю на Курскай дузе?
Імаверна, так. Як і сотні тысяч іншых законапаслухмяных савецкіх грамадзянаў, якія з розных прычынаў патрапілі ў нацысцкі палон і пайшлі служыць Трэцяму Рэйху. Але, у сваю чаргу, і тыя, каго ў шасцідзесятыя-сямідзесятыя запісалі ў “ветэраны Вялікай Айчыннай”, за пэўным збегам абставінаў маглі апынуцца ў якой “Абвергрупе 102”.
Такім быў галоўны вынік савецкай палітыкі да сваіх грамадзянаў, якія апынуліся ў палоне. Што, безумоўна, не апраўдвае іх здраду прысязе.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я раскажу, як хаўрусныя СССР і Трэці Рэйх дзялілі “працоўныя рэсурсы” падзеленай Польшчы ў 1939-1940 гадах.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “ОФ-7494”